Тым Бэрнэрз-Лі
Сэр Ты́маці Джон «Тым» Бэ́рнэрз-Лі́ (анг. Timothy John «Tim» Berners-Lee; нарадзіўся 8 чэрвеня 1955 году, Лёндан, Вялікабрытанія)[12] — брытанскі інжэнэр, кампутарны спэцыяліст і прафэсар МТІ, якога зьвязваюць са стварэньнем інтэрнэту, першыя прапановы па якім зьявіліся ў сакавіку 1989 году.[13] 25 сьнежня 1990 году з дапамогай Робэрта Каё і маладых студэнтаў у CERN ён ажыцьцявіў першае злучэньне HTTP-кліента з сэрвэрам праз Інтэрнэт.
Дырэктар Кансорцыюма Сусьветнага павуціньня (W3C; анг. World Wide Web Consortium), які працуе з мэтай далейшага разьвіцьця Сеціва. Заснавальнік Фундацыі Сусьветнага павуціньня(en), старэйшы дасьледчык кампаніі і ганаровы кіраўнік-заснавальнік лябараторыі інфарматыкі і штучнага інтэлекту ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (CSAIL). Дырэктар Ініцыятывы па навуковым дасьледваньні сеціва (анг. The Web Science Research Initiative (WSRI)) і сябра дарадчай рады Цэнтру калектыўнага інтэлекту МТІ.[14] У красавіку 2009 году быў абраны сябрам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.[15]
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэрнэрз-Лі нарадзіўся ў Лёндане і быў адным з чатырох дзяцей, народжаных у сям’і Мэры Лі Ўудс і Конўэя Бэрнэрза-Лі[16]. Ягоныя бацькі працавалі над першым камэрцыйным кампутарам Ferranti Mark 1. Тымаці наведваў пачатковую школу Шын Маўнт, а потым перайшоў у школу Эмануэл, што месьцілася на паўднёвым захадзе Лёндану, дзе навучаўся з 1969 па 1973 год. Потым навучаўся ў Кўінз-коледж у Оксфардзе, з 1973 па 1976 гады, дзе ён атрымаў першаклясную ступень бакаляўра мастацтваў у галіне фізыкі[16]. У гэты ж час Бэрнэрз-Лі вырабіў кампутар са старога тэлевізара, які ён выкупіў у рамонтнай майстэрні[17].
Пасьля заканчэньня школы Бэрнэрз-Лі працаваў інжынэрам у тэлекамунікацыйнай кампаніі Plessey у Дорсэце. У 1978 годзе ён далучыўся да Нэша ў Фэрндаўне, дзе дапамог стварыць праграмнае забесьпячэньне для прынтараў[16].
Выбраныя прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У 1994 годзе стаў адным з толькі шасьці сябраў Залі славы Сусьветнага сеціва.
- У 1999 годзе часопіс «Тайм» назваў Бэрнэрза-Лі адным са 100 найбольш важных асобаў ХХ стагодзьдзя.[18]
- У 2001 годзе абраны сябрам Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навукаў.
- У красавіку 2004 году першым атрымаў фінскую ўзнагароду Millennium Technology Prize.[19]
- У 2004 годзе атрымаў ад брытанскай каралевы рыцарскі тытул Рыцара-камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі.[20]
- У 2005 годзе названы найвялікшым брытанцам 2004 году — за свае дасягненьні і за выказваньне традыцыйных брытанскіх рысаў «няўпэўненасьці ў сабе, рашучасьці, вострага сэнсу гумару і здольнасьці прыстасоўвацца».[21]
- У 2007 годзе названы брытанскай газэтай «Тэлеграф» першым (разам з Альбэртам Гофманам) у сьпісе 100 найвялікшых жывых геніяў.[22]
- У 2011 годзе разам з Эвансам Вадонга і Тэдам Тэрнэрам атрымаў узнагароду Міхаіла Гарбачова «Чалавек, які зьмяніў сьвет».
- Вынаходніцтва Бэрнэрза-Лі атрымала сваё прызнаньне праз удзел вучонага ў цырымоніі адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Лёндане 27 ліпеня 2012 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.w3.org/People/Berners-Lee/Longer.html
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б Timothy Berners-Lee // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ http://www.ecs.soton.ac.uk/people/timbl
- ^ а б інфармацыйна-навуковая бібліяграфія DBLP — 1993.
- ^ https://www.csail.mit.edu/user/769
- ^ https://theodi.org/team/timbl
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
- ^ ACM Digital Library (анг.) — ACM.
- ^ https://www.acm.org/media-center/2024/january/fellows-2023
- ^ https://royalsociety.org/people/timothy-berners-lee-11074
- ^ Біяграфія на сайце W3C (анг.)
- ^ «Tim Berners Lee — Time 100 People of the Century». Time: «He wove the World Wide Web and created a mass medium for the 21st century. The World Wide Web is Berners-Lee’s alone. He designed it. He loosed it on the world. And he more than anyone else has fought to keep it open, nonproprietary and free». (анг.)
- ^ «Draper Prize». Масачусэцкі тэхналягічны інстытут (анг.)
- ^ «Timothy Berners-Lee Elected to National Academy of Sciences». Dr. Dobb's Journal (анг.)
- ^ а б в «Berners-Lee Longer Biography». World Wide Web Consortium.
- ^ «He caught us all in the Web!». The Hindu. 2018-09-01. ISSN 0971-751X.
- ^ Time 100 People of the Century часопіс «Тайм» Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Millennium Technology Prize 2004 awarded to inventor of World Wide Web Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Web's inventor gets a knighthood Millennium Technology Prize Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Three loud cheers for the father of the web The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.
- ^ Top 100 living geniuses The Daily Telegraph Праверана 28 ліпеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Berners-Lee, Tim with Fischetti, Mark. Weaving the Web. — Harper Collins Publishers,1999. — ISBN 0-06-251586-1
- Cailliau, Robert and Gillies, James. How the Web was Born: The Story of the World Wide Web. — Oxford University Press, 2000. — ISBN 0-19-286207-3
- Gaines, Ann. Tim Berners-Lee and the Development of the World Wide Web (Unlocking the Secrets of Science). — Mitchell Lane Publishers, 2001. — ISBN 1-58415-096-3
- Stewart, Melissa. Tim Berners-Lee: Inventor of the World Wide Web (Ferguson’s Career Biographies). — Ferguson Publishing Company, 2001. — ISBN 0-89434-367-X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тым Бэрнэрз-Лі на сайце W3C (анг.)
- Тым Бэрнэрз-Лі ў Twitter (анг.)
- Т. Бэрнэрз-Лі дае Сеціву новае азначэньне, 11 лютага 2011 году
- Інтэрвію тэлепраграме BBC2 Newsnight, 9 жніўня 2005 году
- Інтэрвію часопісу Technology Review interview, кастрычнік 2004 году
|
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Лёндане
- Выпускнікі Кўінз коледжу (Оксфард)
- Кавалеры ордэна Брытанскай Імпэрыі
- Сябры Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Узнагароджаныя Каралеўскім мэдалём
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Ганаровыя дактары Гарвардзкага ўнівэрсытэту
- Сусьветнае павуціньне
- Брытанскія навукоўцы
- Асобы Вялікабрытаніі
- Сябры і сябры-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША