Перайсьці да зьместу

AngularJS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
AngularJS
Распрацоўка Google Inc. і супольнасьць
Апошняя вэрсія 1.3.15
Напісаны на JavaScript
АС шматплятформеннае
Тып JavaScript-фрэймворк
Ліцэнзія MIT License
Афіцыйная старонка angularjs.org

AngularJS — JavaScript-фрэймворк з адкрытым зыходным кодам. Прызначаны для распрацоўкі аднастаронкавых праграмных модуляў. Яго мэта — пашырэньня браўзэрных праграмных прадуктаў на аснове MVC шаблёна, а таксама палягчэньне ў тэставаньні й распрацоўцы праграмы.

Фрэймворк працуе з HTML, які ўтрымлівае дадатковыя карыстальніцкія атрыбуты, якія апісваюцца дырэктывамі, і зьвязвае ўвод або вынік вобласьці старонкі з мадэльлю, якая ўяўляе сабой звычайныя зьменныя Javascript. Значэньні гэтых зьменных задаюцца ўручную або здабываюцца з статычных або дынамічных JSON-зьвестак.

AngularJS спраектаваны зь перакананьнем, што дэклярацыйнае праграмаваньне лепш за ўсё падыходзіць для пабудовы карыстальніцкіх інтэрфэйсаў і апісаньня праграмных кампанэнтаў, у той час як імпэратыўнае праграмаваньне выдатна падыходзіць для апісаньня бізнэс-лёгікі[1]. Фрэймфорк адаптуе й пашырае традыцыйны HTML, каб забясьпечыць двухбаковую прывязку дадзеных для дынамічнага кантэнту, што дазваляе аўтаматычна сынхранізаваць мадэль і прадстаўленьне. У выніку AngularJS зьмяншае ролю DOM-маніпуляцыяў і паляпшае тэстуемасьць.

  • Аддзяленьне DOM-маніпуляцыі ад лёгікі прылажэньня, што паляпшае тэставаньне кода.
  • Стаўленьне да тэставаньня як да істотнай часткі распрацоўкі. Складанасьць тэставаньня наўпрост залежыць ад структуранасьці кода.
  • Падзел кліенцкага і сэрвэрнага боку, што дазваляе весьці распрацоўку паралельна.
  • Правядзеньне распрацоўніка праз увесь шлях стварэньня прылажэньня: ад праектаваньня карыстальніцкага інтэрфэйсу, праз напісаньне бізнэс-лёгікі, да тэставаньня.

Angular прытрымліваецца MVC-шаблёну праектаваньня й падтрымлівае слабую сувязь паміж прадстаўленьнем, зьвесткамі й лёгікай кампанэнтаў. Выкарыстоўваючы ўкараненьне залежнасьці, Angular пераносіць на кліенцкі бок такія клясычныя сэрвэрныя службы, як відэазалежныя кантролеры. Такім чынам, памяншаецца нагрузка на сэрвэр і вэб-прылажэньне становіцца лягчэй.

Папулярныя Angular-дырэктывы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З дапамогаю дырэктываў AngularJS можа ствараць карыстальніцкія HTML-тэгі й атрыбуты, каб дадаваць паводзіны некаторым элемэнтам.

ng-app
Аб’яўляе элемэнт карнявым для прылажэньня.
ng-bind
Аўтаматычна зьмяняе тэкст HTML-элемэнта на перададзенага выразу.
ng-model
Тое ж, што й ng-bind, толькі забясьпечвае двухбаковае зьвязваньне дадзеных. Зьменіцца зьмесьціва элемэнта, ангуляр зьменіць і значэньне мадэлі. Зьменіцца значэньне мадэлі, ангуляр зьменіць тэкст ўнутры элемэнта.
ng-class
Вызначае клясы для дынамічнай загрузкі.
ng-controller
Вызначае JavaScript-кантролер для вылічэньня HTML-выразаў.
ng-repeat
Стварае копію для кожнага элемэнта з калекцыі.
ng-show і ng-hide
Паказвае або хавае элемэнт у залежнасьці ад значэньня лягічнага выразу.
ng-switch
Стварае асобнік шаблёну з мноства варыянтаў, у залежнасьці ад значэньня выразу.
ng-view
Базавая дырэктыва, адказвае за апрацоўку маршрутаў, якія прымаюць JSON перад адлюстраваньнем шаблёнаў, якія кіруюцца названымі кантролерамі.
ng-if
Базавая дырэктыва, якая дазваляе паказаць наступны элемэнт, калі ўмовы выконваюцца. Калі ўмова хлусьлівая, элемэнт выдаляецца з DOM.
ng-aria
Модуль забясьпечвае падтрымку агульных атрыбутаў ARIA.
  1. ^ http://www.webcitation.org/6GkIxLh4o%7Cдата(недаступная спасылка) копіі=2013-05-20