Афіцыйная праграма Gmail – гэта найлепшыя функцыі Gmail на тэлефоне або планшэце Android: надзейная абарона, апавяшчэнні ў рэальным часе, падтрымка некалькіх уліковых запісаў і пошук па ўсёй пошце. Праграма Gmail таксама даступная на Wear OS, што дазваляе прадукцыйна працаваць, кіруючы электроннай поштай прама з запясця.
Магчымасці праграмы Gmail:
• Аўтаматычная блакіроўка звыш 99,9 працэнта спама, фішынгу і лістоў са шкоднымі праграмамі і небяспечнымі спасылкамі.
• Магчымасць адрабляць адпраўку, якая дазваляе прадухіліць няёмкія памылкі.
• Google Chat для сувязі і сумеснай працы з іншымі карыстальнікамі.
• Групавая праца ў аўдыторыях – спецыяльных месцах для арганізацыі размовы з пэўнымі карыстальнікамі, на пэўныя тэмы або па пэўных праектах.
• Высакаякасныя відэавыклікі ў Google Meet.
• Хуткае рэагаванне на электронныя лісты з дапамогай функцыі "Хуткі адказ".
• Пераключэнне паміж уліковымі запісамі.
• Простае далучэнне і абагульванне файлаў.
• Хуткае апавяшчэнне аб новых электронных лістах з дапамогай цэнтра апавяшчэнняў, значкоў і апавяшчэнняў на экране блакіроўкі.
• Хуткі пошук па ўсёй электроннай пошце дзякуючы хуткаму паказу вынікаў, падказкам і прапановам пры ўводзе запыту.
• Упарадкаванне лістоў з дапамогай метак, зорак, выдалення лістоў са спамам і адпраўкі скарг на яго.
• Перамяшчэнне ў архіў і выдаленне лістоў правядзеннем пальца, што дазваляе хутка ачышчаць папку "Уваходныя".
• Перапіска ў выглядзе ланцужкоў размоў.
• Аўтазапаўненне імён кантактаў з Google Кантактаў або тэлефона падчас набору тэксту.
• Адказ на запрашэнні з Google Календара непасрэдна з праграмы.
• Дадаванне дадатковых функцый і плітак на гадзіннік Wear OS для хуткага прагляду электроннай пошты.
Gmail уваходзіць у пакет Google Workspace, што дазваляе вам з лёгкасцю звязвацца і супрацоўнічаць са сваёй камандай. Вы можаце:
• Звязвацца з калегамі праз Google Meet і Google Chat, адпраўляць запрашэнні ў Календары, дадаваць дзеянні ў спіс задач і выконваць іншыя дзеянні, не выходзячы з праграмы Gmail.
• Выкарыстоўваць прапановы з функцый "Хуткі адказ", "Хуткае напісанне", выпраўляць правапіс, атрымліваць напаміны пра лісты. Усё гэта дапамагае засяроджвацца на важным і выкарыстоўваць час больш эфектыўна, не трацячы яго на простыя задачы.
• Заставацца ў бяспецы. Нашы мадэлі машыннага навучання блакіруюць звыш 99,9% спама, фішынгу і шкодных праграм.
Даведацца больш пра Google Workspace можна на старонцы https://workspace.google.com/products/gmail/
Мы ў сацыяльных сетках:
Twitter: https://twitter.com/googleworkspace
LinkedIn: https://www.linkedin.com/showcase/googleworkspace
Facebook: https://www.facebook.com/googleworkspace/