Фрысьлянд (Нідэрлянды)
Фрысьлянд | |
Provinsje Fryslân/Provincie Friesland | |
Сьцяг | |
Гімн | De âlde Friezen |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Нідэрлянды |
Статус | Правінцыя |
Адміністрацыйны цэнтар | Леўвардэн |
Дата ўтварэньня | 1814 |
Каралеўскі камісар | Арно Брок |
Афіцыйныя мовы | нідэрляндзкая і заходнефрыская мова |
Насельніцтва (2017) | 647 407 (8-е месца) |
Шчыльнасьць | 194 чал./км² (11-е месца) |
Канфэсійны склад | Пратэстанты (30 %) каталікі (6 %) мусульмане (2%) |
Плошча | Усяго 5748,74 км²; Суша 3341,70 км²; вада 2407,04 км² км² (1-е месца) |
Месцазнаходжаньне Фрысьлянду | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | NL-FY |
Код аўтам. нумароў | B |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Фры́сьлянд (па-нідэрляндзку: Provincie Friesland; па-фрыску Provinsje Fryslân) — правінцыя на поўначы Нідэрляндаў. Насельніцтва складае 647 407 чалавек (8-е месца сярод нідэрляндзкіх правінцыяў на 2017 год). Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым местам зьяўляецца Леўвардэн (варыянт напісаньня — Левардэн).
Да канца 1996 году правінцыя насіла ў якасьці афіцыйнае назвы нідэрляндзкую форму Friesland, аднак з наступнага году афіцыйны статус набыло фрыскае імя Fryslân. Відавочна, што ў астатніх правінцыях Нідэрляндаў аддаюць перавагу старому, нідэрляндзкамоўнаму варыянту — Friesland, таксама як такая форма найбольш распаўсюджаная ў ангельскамоўным сьвеце.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На ўсходзе правінцыя мяжуе з Гронінгенам і Дрэнтэ, на поўдні — з правінцыямі Авэрэйсэл і Флевалянд, на паўднёвым захадзе праходзіць водная мяжа па Эйсэльмээры, на захадзе і поўначы — па Вадэнскім і Паўночным марах. З Паўночнае Галяндыяй правінцыю зьвязвае Аўсьлёйтдэйк. Да правінцыі адміністрацыйна адносяцца выспы ў Вадэнскім моры; найбуйнейшыя зь іх — Флілянд, Тэрсхэлінг, Амэлянд ды Схірманікоог.
Паводле агульнай плошчы (суша + вада) правінцыя зьяўляецца найбуйнейшай у Нідэрляндах. Паводле плошчы сушы займае трэцяе месца.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фрысьлянд адрозьніваецца ад астатніх правінцыяў Нідэрляндаў наяўнасьцю ўласнай мовы з афіцыйным статусам — фрыская мова, на дыялектах якой размаўляюць жыхары самой правінцыі, у памежных раёнах Гронінгену, а таксама некаторае насельніцтва Паўночнае Нямеччыны і Даніі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына правінцыі (анг.) (нід.)
- Гісторыя Фрысьлянду (анг.) (нід.)
- Бачына Акадэміі фрыскай мовы (анг.) (нід.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|